Як абысці блакаванне сайтаў?
- 23.09.2021, 21:41
Дзеці і ўнукі, дапамажыце мамам-татам, дзядулям-бабулям ведаць тое, што адбываецца ў краіне.
Рада кіраўнікоў у пытаннях вяшчання ЗША размясціла спасылкі на набор такіх інструментаў на спецыяльна створаным сайце Bypass Censorship («Абыход цэнзуры»). Прычым, ёсць версія на расейскай мове, бо ў нашым рэгіёне цэнзары асабліва актыўныя.
Заходзьце, выбірайце, карыстайцеся. Інструментаў шмат.
Калі вы карыстаецеся браўзерам Opera, то проста ўвайдзіце ў налады і ўключыце рэжым VPN.
Вось некалькі ананімайзераў для самага папулярнага на сённяшні дзень браўзера, Google Chrome: RusVPN, Ininja, ZenMate VPN. Гэтыя убудовы можна выкарыстоўваць бясплатна, хоць версіі з пашыранымі функцыямі прапануюцца паводле платнай падпіскі.
Дзеці і ўнукі, дапамажыце мамам-татам, дзядулям-бабулям ведаць тое, што адбываецца ў краіне!