BE RU EN

Варшаўскі Тэатральны інстытут абвясціў набор у арт-рэзідэнцыю для беларусаў

  • 23.09.2021, 19:29

Для ўдзелу запрашаюцца беларускія акторы, рэжысёры, драматургі.

Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага запускае праграму падтрымкі для прадстаўнікоў тэатральных прафесій у Беларусі, паведамляецца на сайце навучальнай установы. Набор у арт-рэзідэнцыю абвешчаны для беларускіх артыстаў і супрацоўнікаў тэатраў, якія пацярпелі ад наступстваў беларускага палітычнага крызісу.

Для ўдзелу запрашаюцца беларускія акторы, рэжысёры, драматургі, дэкаратары, спецыялісты святла і гуку, тэатральныя мэнэджары і іншыя прадстаўнікі тэатральны прафесій.

Падаць заяўку змогуць людзі з беларускім грамадзянствам ці статусам рэзідэнта Беларусі, чыё прафесійнае становішча за апошні год значна пагоршылася праз палітычны крызіс у Беларусі. Праграма не прадугледжвае ўзроставых абмежаванняў для тых, хто паступае.

Тэрмін пражывання ў рэзідэнцыі можа складаць ад аднаго да трох месяцаў. На працягу гэтага перыяду ўдзельнікі знаходзяцца пад апекай арганізацый, што прымаюць. Арганізатар аплачвае выдаткі на праезд ад месца жыхарства і на пражыванне.

Апошнія навіны