BE RU EN

Кіраўнік пермскага ўпраўлення СК Расеі ўчыніў самагубства

  • 23.09.2021, 18:17

Палкоўнік скончыў жыццё самагубствам пасля нарады ў рэгіянальным падраздзяленні СКР.

Палкоўнік Сяргей Сарапульцаў, які ўзначальваў упраўленне Следчага камітэта Расеі (СКР) Пермскага краю, знойдзены мёртвым у сваім катэджы. Пра гэта «Ленте.Ру» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Паводле папярэдніх звестак, ён учыніў самагубства. Побач з целам знойдзена зброя. Яго знайшлі калегі.

Палкоўнік вярнуўся дадому пасля нарады ў рэгіянальным падраздзяленні СКР, на якой абмяркоўвалася расследаванне крымінальнай справы пра ўзброены напад на Пермскі дзяржуніверсітэт. Паводле вынікаў пасяджэння шэраг мясцовых следчых адхілілі ад удзелу ў расследаванні.

22 верасня ў Перм прыбыў кіраўнік СКР Аляксандр Бастрыкін. Ён наведаў пацярпелых у бальніцы і даў даручэнне следчым высветліць прычыны нападу на ВНУ. Таксама правяраецца парадак атрымання ліцэнзіі на набыццё паляўнічай зброі падазраваным.

Апошнія навіны