BE RU EN

Да +15 чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

  • 23.09.2021, 22:22

Будзе пераважаць воблачнае надвор'е.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер і дождж абвешчаны ў Беларусі 24 верасня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у многіх раёнах яны будуць моцныя. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 11. Удзень будзе 9-15 цяпла.

Апошнія навіны