BE RU EN

Мы абавязаныя спыніць гэтую хунту

  • Telegram-канал «Баста!»
  • 23.09.2021, 16:08

Менавіта таму кожны і застанецца дома.

Канцэнтруем сілы на максімуме. Ніхто не павінен заставацца ў баку нашай агульнай справы, якую мы пачалі ў 2020-м годзе. Мы проста абавязаныя даціснуць гэтую хунту, каб нармальна жыць у нашай Беларусі. Кожны дзень шайкі злачынцаў ва ўладзе каштуе беларусам вельмі дорага. Слова «даняў» ужо проста мала, каб апісаць эмоцыі таго, што адбываецца. Мы ўсе застаёмся дома, каб паказаць нашу нязгоду.

Акрамя нашых асноўных прычын і патрабаванняў ад беларускіх рабочых, кожны можа знайсці асабістыя прычыны, чаму ён застаецца дома. А іх проста тысячы!

Для бяспекі сябе і сваёй сям'і, дзеля свайго здароўя, дзеля будучыні сваіх дзяцей, дзеля адэкватнай аплаты працы. Усім зразумела, што з вусатым стварэннем гэтага ўсяго не будзе, як і не было папярэднія 27 гадоў. Менавіта таму кожны і застанецца дома. Нас не спыніць.

Стачцы быць!

Telegram-канал «Баста!»

Апошнія навіны