BE RU EN

Медыкі назвалі самы «міралюбівы» штам каранавіруса

  • 23.09.2021, 14:41

Усяго былі зафіксаваныя 533 выпадкі заражэння ім.

Падтып каранавіруса B.1.1.523, які ўпершыню быў выяўлены ў Расеі, менш заразны і радзей прыводзіць да смяротных зыходаў, чым іншыя штамы каранавіруса - «брытанскі», «паўднёваафрыканскі» і «індыйскі», піша cursorinfo.co.il.

Пра гэта заявілі навукоўцы з Маастрыхцкага ўніверсітэта і некалькіх навуковых цэнтраў Нідэрландаў, прааналізаваўшы наяўную статыстыку захворвання на гэты падтып.

Паводле звестак, апублікаваных навукоўцамі ў артыкуле аб даследаванні, усяго былі зафіксаваныя 533 выпадкі заражэння каранавірусам B.1.1.523.

Першыя выпадкі заражэння гэтым штамам каранавіруса былі зафіксаваныя ў Расеі ў лютым 2021 года. Пік заражэнняў гэтым штамам прыпаў на травень, калі былі выяўленыя 204 выпадкі. Пасля гэтага колькасць заражаных гэтым штамам пачала змяншацца.

Паводле прадстаўленых звестак, у Расеі выяўленыя 345 выпадкаў заражэння B.1.1.523, Нямеччыне - 92 выпадкі, ЗША - 20, Вялікай Брытаніі - 15. У астатніх краінах фіксаваліся адзінкавыя выпадкі заражэння гэтым падтыпам.

Апошнія навіны