BE RU EN

Прэзідэнтка Малдовы ў ААН заклікала РФ вывесці войскі з Прыднястроўя

  • 23.09.2021, 12:05

Блізу 1400 расейскіх вайскоўцаў да гэтага часу знаходзяцца ў гэтым рэгіёне.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заклікала да вываду расейскіх войскаў з Прыднястроўя. Пра гэта яна сказала на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 22 верасня, пішуць «Крым.Реалии».

«Я хацела б паўтарыць, што наша пазіцыя датычна поўнага і безумоўнага вываду расейскіх сілаў застаецца нязменнай. Гэта таксама ўключае адабранне або знішчэнне боепрыпасаў... якія застаюцца пагрозай для бяспекі і навакольнага асяроддзя ў рэгіёне і за ягонымі межамі. Мы спадзяемся на падтрымку міжнароднай супольнасці для дасягнення гэтай мэты», – адзначыла Санду.

Блізу 1400 расейскіх вайскоўцаў да гэтага часу знаходзяцца ў Прыднястроўі, якое абвясціла пра незалежнасць ад Малдовы ў 1990 годзе.

Апошнія навіны