BE RU EN

Пад Берасцем на кукурузным полі знайшлі самалёт

  • 23.09.2021, 11:31

Праводзіцца праверка.

Дзяржкамітэт судэкспертызаў паведамляе: пад Берасцем знайшлі разбіты самалёт з парэшткамі чалавека ўнутры. Знаходку зрабілі недалёка ад Кобрына, каля аўтадарогі Р104 паміж вёскамі Паляцічы і Батчы. Прычым, мяркуючы з кадраў, проста на кукурузным полі.

Чальцы гісторыка-патрыятычна-тэхнічнага атрада «Авіяпошук-Берасце» праводзілі археалагічныя раскопкі і выявілі часткі самалёта і кулямёты часоў ВАВ, а таксама рэшткі чалавека ўнутры. На здымках можна разгледзець дэталі рухавіка і шрубы.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група са спецыялістамі дзяржкамітэта судэкспертызаў. Выяўленыя рэшткі чалавека перададзеныя ў аддзел для правядзення судова-медыцынскай экспертызы, а зброя – ва ўправу Берасцейскай вобласці для правядзення судова-балістычнай экспертызы.

Папярэдне судовыя эксперты вызначылі, што парэшткі належаць аднаму чалавеку, даўнасць іх складае больш за 50 гадоў.

Паводле гэтага факту Кобрынскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Апошнія навіны