BE RU EN

На прадпрыемствах Баранавічаў – шакавальная сітуацыя

  • 23.09.2021, 11:10

У працоўных з'яўляецца ўсё больш падставаў страйкаваць.

Бюджэт Баранавічаў выкананы з дэфіцытам 8,5 млн рублёў. Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне (БВБА) спрацавала ў страту. Завод жалезабетонных вырабаў «Будтрэст №25», «Дорводаканал» дапусціў адмоўную рэнтабельнасць і чыстую страту. «Авіяцыйны рамонтны завод» атрымаў наганяй за нізкую інвестыцыйную актыўнасць, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Увогуле прэтэнзіі ёсць больш-менш да ўсіх прадпрыемстваў. «Аўтобусны парк» павінен павысіць акупнасць, каб не фінансавацца з бюджэту. «Атлант» павялічыць дзель адгрузак інавацыйнай прадукцыі.

Хунта заўсёды любіць ствараць прыгожую карцінку. Страйк закліканы сарваць покрыва з гэтых пацёмкінскіх вёсак.

Апошнія навіны