BE RU EN

Сёння – дзень народзінаў Леаніда Судаленкі

  • 23.09.2021, 10:35

Вядомаму праваабаронцу спаўняецца 55 гадоў.

Сёння спаўняецца 55 гадоў вядомаму праваабаронцу, старшыню аддзялення ПЦ «Вясна» ў Гомелі, лаўрэату французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і прэміі «Хартыі-97» Леаніду Судаленку. Свой юбілей ён сустракае за кратамі.

Леанід – праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт правоў чалавека ААН супраць Беларусі.

Суд у справе палітвязня праваабаронцы Леаніда Судаленкі, а таксама валанцёраў Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенкі пачаўся 3 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме.

Рэдакцыя сайта Charter97.org віншуе Леаніда з юбілеем і спадзяецца, што ён хутка будзе на волі.

Свабоду герою!

Павіншаваць Леаніда Судаленку можа кожны:

Адрас для лістоў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. кніжная 1А

Судаленку Леаніду Леанідавічу

Апошнія навіны