Хакеісты менскага «Дынама» прапусцілі сем шайбаў ад «Аўтамабіліста»
- 22.09.2021, 21:28
У гэтым сезоне ябацькі пацярпелі ўжо другую паразу ад ўральскай каманды.
У матчы чэмпіянату КХЛ 22 верасня менскае «Дынама» прайграла ў гасцях у «Аўтамабіліста» з Екацярынбурга. Гульня завяршылася 7:3 (3:1, 2:2, 2:0) на карысць уральскай каманды, паведамляе euroradio.fm.
Дарэчы, першую шайбу на трэцяй хвіліне гульні забіў дынамавец Аляксандр Сувораў. Але ў першым жа перыядзе гаспадары пляцоўкі не толькі адыграліся, але і выйшлі наперад, закінуўшы ў браму «зуброў» тры шайбы.
У другім перыядзе каманды «абмяняліся» парай шайбаў. А ў трэцім «зубры» прапусцілі яшчэ дзве.
У гэтым сезоне менскае «Дынама» пацярпела ўжо другую паразу ад «Аўтамабіліста».