BE RU EN

У Беларусі пашырылі пералік сацыяльна значных тавараў

  • 22.09.2021, 21:09

Пералік пашырылі з 10 да 30 пазіцый.

20 верасня Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло новую пастанову - №60. Згодна з дакументам, пералік сацыяльна значных тавараў пашырыўся на 20 пазіцый. Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на гэтыя групы падаўжаецца да 31 снежня 2021 года ўключна. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ведамства.

Адзначым, што да гэтага пералік складаўся з 10 пазіцый, па якіх было прынятае рашэнне стрымліваць цэны да канца года. На днях пералік пашырылі да 30. У спісе - малочныя прадукты, мяса, рыба і кансервы з яе, хлеб, яйкі, соль і іншыя прадукты.

Апошнія навіны