BE RU EN

У Турцыі пажарным давялося вымаць мужчыну з гарматы

  • 22.09.2021, 20:15

Відэафакт.

У Стамбуле мужчына залез у гармату асманскага перыяду, каб сфатаграфавацца, але не змог з яе выбрацца. Пажарнікам давялося выкарыстоўваць спецыяльны алей, каб выратаваць пацярпелага.

Навіной падзяліліся ў DailyMail. Відэа інцыдэнту таксама з'явілася на YouTube.

Сябры і мінакі спрабавалі дастаць мужчыну з гарматы, але безвынікова. Прыйшлося выклікаць выратавальнікаў. Нарэшце, новаспечаную фотамадэль дасталі з артылерыйскай зброі. Пра яго стан пасля «прыгоды» каментароў не было.

Апошнія навіны