BE RU EN

Віктар Бабарыка: Часам свежае паветра жыццёва неабходнае

  • 22.09.2021, 17:48

Тыя, хто дыхаў на поўныя грудзі, ніколі не захочуць вяртацца ў змрочны склеп.

У адным са сваіх апошніх лістоў, якім з naviny.by падзяліўся чытач, палітвязень і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі разважае пра падзеі ў Беларусі:

- Спадзяюся, што выхад з унутранага «эміграцыйнага» кокана быў няпростым, але асвяжальным. Часам свежае паветра здаецца халодным і небяспечным, але яно жыццёва неабходнае.

Той, хто дыхаў на поўныя грудзі, стоячы на беразе акіяна або высока на гары, памятае адчуванне вялізнага перапаўняючага грудзі шчасця і свабоды. Я не сустракаў людзей, якія б захацелі вярнуцца пасля гэтага ў змрочны склеп.

Апошнія навіны