BE RU EN

Улады дазволілі «Беларуснафце» займаць без дакументаў усякія надзелы

  • 22.09.2021, 16:57

Цяпер дзеля пошуку новай нафты абласныя ўлады могуць адбіраць зямлю.

Лукашэнка падпісаў указ №352 «Аб будаўніцтве нафтавых і газавых свідравін», дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Цяпер дзеля пошуку новай нафты абласныя ўлады могуць без узгаднення з Лукашэнкам адбіраць усе сельскагаспадарчыя надзелы і лясныя землі для пошуку нафты і будаўніцтва свідравін.

Прычым у дакуменце ўдакладняецца: «Заняцце такіх зямельных надзелаў РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» без дакументаў, якія сведчаць права на іх, не з'яўляецца самавольным займаннем надзенлам», прыкмеціў telegraf.by.

Тэрмін правядзення экалагічнай экспэртызы праектнай дакументацыі на будаўніцтва свідравін, узвядзенне і рэканструкцыю аб'ектаў уладкавання нафтавых радовішчаў не павінен перавышаць 10 рабочых дзён. А дзяржорганы цягам 5 рабочых дзён з даты звароту «Беларуснафты» абавязаныя выдаваць пастановы для правядзення пошукавых работ.

Апошнія навіны