BE RU EN

СМІ даведаліся, што выратавала першага памочніка Зяленскага ад гібелі

  • 22.09.2021, 16:43

У аўтамабіль з украінскім чыноўнікам стралялі хаатычна.

Замах на памочніка прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра ўчынілі непрафесіяналы.

У аўтамабіль з чыноўнікам стралялі хаатычна, «на ўдачу», адна куля прабіла люк знутры, паведамляе lb.ua, спасылаючыся на крыніцы.

Са слоў суразмоўцы, «прафесіяналы так не працуюць». Крыніца таксама сказала, што чыноўнік не загінуў, бо адразу прыгнуўся.

«Шэфір адразу прыгнуўся, гэта яго і ўратавала...», - высветлілі журналісты.

Крыніца мяркуе, што зламыснікі пабаяліся даганяць абстраляны аўтамабіль.

«...Хутчэй за ўсё, працаваў непрафесіянал, і калі аўто прадоўжыла рух, даганяць пабаяліся», - адзначаецца ў матэрыяле.

Апошнія навіны