BE RU EN

У Гомельскай вобласці ў кансервах з птушкі знайшлі ДНК свінні

  • 22.09.2021, 15:48

Вытворца наўмысна ўводзіў спажыўца ў зман.

Спецыялісты Дзяржстандарту Гомельскай вобласці выявілі ў складзе двух мясных кансерваў расейскай вытворчасці ДНК жывёлы, не пазначанай на маркіроўцы складу. Пра гэта паведамілі ў Гомельскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

У продажы былі выяўленыя бляшанкі з паштэтам - «Паштэт пячоначны. Індычка» і «Паштэт пячоначны гусіны» вытворцы ТАА «Нара-Фамінскі кансервавы завод».

- Спажывец, арыентуючыся пры куплі гэтых кансерваў па назве і малюнку на маркіроўцы, упэўнены, што паштэт выраблены з печані і мяса індычкі і гусака. Пры гэтым у маркіроўцы складу прадукту адзін з інгрэдыентаў (мазгі) паказаны без прыналежнасці да пэўнага віду птушкі ці жывёлы, - паведамілі ў інспекцыі.

На этыкетках кансерваў намаляваныя індычка і гусь адпаведна, аднак у складзе прадукцыі ў выніку праверкі выяўлена ДНК свінні. А вось ДНК індычкі ў «Паштэце пячоначным. Індычка» не выяўлена.

Са слоў спецыялістаў, вытворца наўмысна надаў тавару не адпаведны выгляд выгляд, каб увесці спажыўца ў зман.

Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне названых мяса-раслінных кансерваў у Беларусі з 24 верасня.

Апошнія навіны