BE RU EN

Зяленскі паабяцаў моцны адказ на замах на свайго памочніка

  • 22.09.2021, 14:35

Прэзідэнт вернецца ва Украіну адразу пасля выступу на Генасамблеі ААН.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў замах на свайго памочніка Сяргея Шэфіра, учынены ў сераду, 22 верасня, пад Кіевам.

«Мяркуецца, што гэта быў замах на забойства. Адразу пасля выступу на Генасамблеі ААН я адпраўляюся ў сталіцу. Хто за гэтым стаіць? Скажу шчыра, не ведаю пакуль яшчэ. Якія гэта сілы, унутраныя або замежныя? Але за сілы не ўважаю іх, бо перадаваць прывітанне мне стрэламі з лесу па аўтамабілі майго сябра - гэта слабасць. А вось адказ будзе моцным», - заявіў прэзідэнт.

Ён засведчыў, што гэты інцыдэнт не паўплывае на курс ягонай палітыкі.

Са слоў Зяленскага, ён вернецца з ЗША ва Украіну адразу пасля выступу на Генасамблеі ААН, якая адбудзецца сёння ўвечары.

Нагадаем, аўтамабіль Шэфіра абстралялі каля вёскі Леснікоў Кіеўскай вобласці. Па ім выпусцілі чаргу з 10 стрэлаў, тры кулі патрапілі ў кіроўцу.

Апошнія навіны