BE RU EN

Google прысвяціў дудл надыходу восені

  • 22.09.2021, 12:29

Астранамічная восень пачынаецца з дня раўнадзенства.

22 верасня – Дзень восеньскага раўнадзенства, у Паўночным паўшар'і пачынаецца астранамічная восень. Пошукавы гігант Google прысвяціў гэтай падзеі новы дудл.

Дудл уяўляе з сябе анімаваную фігурку вожыка, замест іголак у якога аранжавыя лісточкі, ягады і жалуды. Пры пераходзе на старонку з вынікамі пошуку, зверху экрана пачынае сыпацца лісце.

Апошнія навіны