BE RU EN

Анджэй Дуда ў ААН падтрымаў беларусаў пратэстоўцаў

  • 22.09.2021, 9:25

Прэзідэнт Польшчы запэўніў, што ягоная краіна ставіцца да беларусаў як да братоў.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што блізу 150 тысячаў беларусаў за апошні час атрымалі прытулак і працу ў ягонай краіне і заклікаў сусветную супольнасць да большай салідарнасці з беларусамі, паведамляе прэс-служба польскага прэзідэнта.

«Я кажу ўсё гэта як лідар краіны, дзе блізу 150 тысячаў беларусаў атрымалі прытулак і працу, у тым ліку тысячы пратэстоўцаў. Нядаўна я сказаў нашым беларускім братам, што яны вітаюцца і што Польшча будзе іх домам да таго часу, пакуль яны будуць меркаваць гэта мэтазгодным і неабходным. Я цвёрда прытрымліваюся гэтых словаў», – сказаў ён, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН.

Анджэй Дуда адзначыў, што са жніўня мінулага года тысячы беларусаў выходзячы на мірныя акцыі пратэсту сутыкаліся з дубінкамі, слезацечным газам і нават кулямі. Таксама Дуда праінфармаваў Генасамблею аб прысудах, вынесеных Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку і нагадаў пра прадстаўнікоў польскіх меншасцяў, затрыманых беларускімі ўладамі – Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута.

Ён запатрабаваў іхняга вызвалення і заклікаў міжнародную супольнасць да большай салідарнасці з беларускім народам.

«Мы патрабуем іхняга вызвалення і большай салідарнасці міжнароднай супольнасці з народам Беларусі, які проста хоча сумленнага дзяржавы, сумленнай дэмакратыі», – сказаў ён.

Таксама Дуда абвінаваціў беларускія ўлады ў арганізацыі міграцыйнага крызісу на межах з Еўразвязам.

Апошнія навіны