BE RU EN

ЕЗ хоча ўвесці ўніверсальныя прылады для ўсіх смартфонаў

  • 21.09.2021, 21:54

Еўракамісія падасць адпаведны законапраект у чацвер.

Еўрапейскі Звяз разгледзіць магчымасць укаранення ўніверсальных прылад сілкавання для тэлефонаў, планшэтаў і слухавак. Еўракамісія падасць адпаведны законапраект у чацвер.

Пра гэта піша Reuters.

У чацвер Еўракамісія можа падаць законапраект, згодна з якім прапанавана, каб вытворцы гаджэтаў усталёўвалі на ўсе свае прылады адно гняздо для падсілкоўвання.

Увядзенне ўніверсальнай прылады сілкавання будзе зручней для карыстальнікаў і больш карысна для экалогіі.

Адзначаецца, што прыняцце праекта можа негатыўна паўплываць на кампанію Apple, якая сёння ўстанаўлівае на сваіх гаджэтах раз'ём Lightning, у той час як большасць іншых кампаній-гігантаў амаль цалкам перайшлі на USB-C.

Апошнія навіны