Украіна атрымала інавацыйныя COVID-лекі
- 21.09.2021, 20:03
Прэпараты ўжо накіраваныя ў рэгіёны Украіны.
Ва Украіну дастаўлены інавацыйныя лекі прамога ўздзеяння на каранавірус COVID-19. Прэпараты ўжо накіраваныя ў рэгіёны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Украіны ў аўторак, 21 верасня.
«20 тысяч флаконаў бамланівімаба (Bamlanivimab) і 40 тысяч флаконаў этэсевімаба (Etesevimab) ужо ва Украіне і развезена ў рэгіёны», - гаворыцца ў паведамленні.
Лекі былі дастаўлены ва Украіну яшчэ 4 верасня пры садзейнічанні пасольства Украіны ў ЗША як гуманітарны груз, прадстаўлены амерыканскай дабрачыннай арганізацыяй Direct Relief. Апошнія дамоўленасці пра атрыманне гэтай дапамогі былі ўзгодненыя падчас візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і міністра аховы здароўя Віктара Ляшко ў ЗША.
У МЗ адзначылі, што адпаведным загадам абноўлены пратакол Аказанне медыцынскай дапамогі для лячэння каранавіруснай хваробы (COVID-19), якім прадугледжаная магчымасць выкарыстання лекавых прэпаратаў Bamlanivimab і Etesevimab. Гэта дазволіць лекарам, якія аказваюць дапамогу хворым COVID-19, мець дакладную інструкцыю аб тым, у якіх менавіта выпадках захворвання і як правільна ўжываць гэтыя лекавыя сродкі.
«Гэтыя лекі дзейнічаюць непасрэдна на вірус - прэпараты звязваюцца са спайнымі бялкамі віруса, прадухіляючы пранікненне ў клетку, паскараюць выздараўленне хворых з каранавірусам і прадухіляюць узнікненне ўскладненняў», - растлумачылі ў ведамстве.