BE RU EN

Джо Байдэн захоплены барацьбой беларусаў за свабоду

  • 21.09.2021, 18:37

Прэзідэнт ЗША ўспомніў пра Беларусь на сесіі Генасамблеі ААН.

Выступаючы на 76-й сесіі Генасамблеі ААН, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў:

«Будучыня за тымі, хто разнявольвае патэнцыял народаў, а не душыць яго. Будучыня будзе належаць тым, хто дасць народу свабодна дыхаць, а не тым, хто задушвае свае народы. Аўтарытарныя кіраўнікі сцвярджаюць, што ў свеце скончана з дэмакратыяй. Але яны памыляюцца. Ісціна ў тым, што дэмакратычны свет паўсюдна жывы ў антыкарупцыйных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў, у мірных дэманстрантах у Беларусі, М'янме, Кубе, Венесуэле і ў іншых краінах», - сказаў Байдэн.

Апошнія навіны