BE RU EN

Талібы пашырылі склад часовага ўрада ў Афганістане

  • 21.09.2021, 17:42

Жанчын у ім няма.

Талібы абвясцілі аб пашырэнні свайго часовага ўрада ў Афганістане. Пры гэтым у спісе новых прадстаўнікоў урада няма ніводнай жанчыны.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на прадстаўніка талібаў Забіхулу Муджахіда.

Муджахід прадставіў спіс намеснікаў міністраў і кіраўнікоў агенцтваў падчас прэс-канферэнцыі ў Кабуле ў аўторак, 21 верасня.

З ягоных слоў, намеснікамі міністраў унутраных спраў і абароны сталі ветэраны баявых дзеянняў, што папоўніла спіс прадстаўнікоў кансерватыўнага крыла ў галоўнай групе міністраў.

Вядома, што мула Абдул Каюм Закір і Садр Ібрагім, якіх прызначылі намеснікамі, ціснулі на кіраўніцтва талібаў для актывізацыі вайны супраць падтрымоўванага Захадам урада ў Кабуле.

Пры гэтым адзін з намеснікаў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя з'яўляецца прадстаўніком пераважна шыіцкай этнічнай меншасці хазарэйцаў.

Таксама Муджахід адзначыў, што жанчын ва ўрад могуць прыцягнуць у будучыні.

Апошнія навіны