BE RU EN

Як даведацца, калі ў вашым доме ўключаць цяпло?

  • 21.09.2021, 17:16

Ацяпляльны сезон у Менску стартуе заўтра.

Плануецца, што падключаць дамы будуць адпаведна з графікам цягам трох дзён.

«Минск-Новости» падказваюць, як даведацца, калі ў ваш дом пададуць цяпло.

Для гэтага можна скарыстацца мабільным дадаткам 115.бел, зарэгістраваныя карыстальнікі якога атрымаюць push-апавяшчэнне пра ўключэнне ацяплення на выбраныя адрасы. Рассылка такіх апавяшчэнняў ужо вядзецца.

Інфармацыяй таксама валодаюць аператары ў кантакт-цэнтры ЖКГ, куды трэба тэлефанаваць на нумар 115.

Апошнія навіны