BE RU EN

У Баранавічах няма ацяплення і гарачай вады?

  • 21.09.2021, 15:56

У горадзе цяпер толькі шэсць градусаў цяпла.

Чытач Telegram-канала «Беларусь галаўнога мозгу» паведамляе, што ў Баранавічах амаль увесь горад пакінулі не толькі без ацяплення, але і без гарачай вады. Справа ў тым, што ў горадзе даўно «запланавалі» да пачатку ацяпляльнага сезона ўрэзку ў цепласеткі і прыпыненне ЦЭЦ.

«Такія працы «выдатна ўпісваюцца» ў рост захворванняў і зніжэнне тэмпературы па ўсёй краіне», - піша Telegram-канал.

Адзначым, што ў горадзе цяпер толькі шэсць градусаў цяпла.

Апошнія навіны