BE RU EN

У Магілёўскай вобласці ўвялі абмежаванні на продаж піва і слабаалкагольных напояў

  • 21.09.2021, 14:46

Абмежаванні ўвялі з сённяшняга дня.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Магілёўскага аблвыканкама №5-51 «Аб парадку рэалізацыі піва і слабаалкагольных напояў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці».

З сённяшняга дня ў Магілёўскай вобласці ўводзяцца абмежаванні на продаж піва і слабаалкагольных напояў мацункам, не большым за 7%.

Цяпер іх забаронена прадаваць у нестацыянарных гандлёвых аб'ектах, а таксама перасоўных гандлёвых аб'ектах (акрамя аўтакрам), размешчаных на прыпыначных пунктах і ў радыусе 25 метраў ад іх.

Апошнія навіны