BE RU EN

На якіх грыбах беларусы могуць больш за ўсё зарабіць у нарыхтоўчых пунктах?

  • 20.09.2021, 15:36

Больш за ўсё нарыхтоўшчыкамі па-ранейшаму цэняцца баравікі.

Intex-press даведалася, якім коштам на гэтым тыдні жыхары Баранавічаў могуць здаць ягады, грыбы і гародніну.

Больш за ўсё нарыхтоўшчыкамі па-ранейшаму цэняцца баравікі: іх прымаюць па 5 і 10 рублёў за кілаграм у залежнасці ад гатунку. Аднак, як распавялі нарыхтоўшчыкі, «белыя» грыбы паступова адыходзяць.

- У асноўным цяпер бярэм грузды, па 70 капеек за кілаграм. На 20 верасня здолелі нарыхтаваць прыкладна паўтоны грыбоў, - распавялі ў адасобленым структурным падраздзяленні (філіял) «Нарыхтоўчая кантора» Баранавіцкага райпа.

З грыбоў таксама можна здаць апенькі і маслякі, па 1,6 і 1,5 рубля адпаведна.

З ягад усё яшчэ актыўна бяруць журавіны (5 рублёў), брусніцы (4 рублі) і кавуны (40-45 капеек).

Акрамя гэтага, у нарыхтоўчых пунктах можна здаць гародніну. Бульба - 80 капеек, морква - 60, капуста - 50 капеек.

Апошнія навіны