BE RU EN

Кіраўнік польскага МУС: Загінулы мігрант мог атрымаць таблетку ад беларускіх вайскоўцаў

  • 20.09.2021, 14:26

Праводзіцца таксілагічная экспэртыза.

У мінулую нядзелю польскія памежнікі распавялі пра тое, што на памежнай тэрыторыі былі знойдзеныя целы трох мігрантаў.

Кіраўнік МУС Марыюш Каміньскі распавёў, што ведае аб ходзе справы, піша tvn.24:

- Два бежанцы, якія суправаджалі загінулага, перадалі інфармацыю аб прыёме памерлым таблеткі, якую ён павінен быў атрымаць ад беларускага жаўнера, якая павінна была дапамагчы яму, калі яго сілы будуць вычарпаныя. Праводзяцца таксікалагічныя даследаванні, якія павінны пацвердзіць, ці магло гэта паўплываць на такія трагічныя абставіны.

Апошнія навіны