BE RU EN

Агенцтва S&P Global Ratings расказала пра крэдытны рэйтынг Беларусі

  • 20.09.2021, 11:25

Прагноз негатыўны.

Рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валютах на ўзроўні В. Прагноз негатыўны.

Такі прагноз адлюстроўвае рызыкі ўплыву міжнародных санкцый і палітычнага крызісу на эканоміку, плацежны баланс і бюджэт краіны. Агенцтва таксама бярэ да ўвагі, што фінансавая падтрымка Беларусі з боку Расеі можа стаць менш прадказальнай альбо давацца на больш жорсткіх умовах.

S&P Global Ratings адзначае высокі ўзровень палітычнай нявызначанасці, развязанню крызісу перашкаджаюць існыя ў краіне абмежаванні сістэмы стрымак і проціваг. Дадатковы ўплыў на краіну робяць міжнародныя санкцыі.

Апошнія навіны