BE RU EN

Мітрапаліт менска-магілёўскі Юзаф Станеўскі прысвяціў Беларусь Бялыніцкай Маці Божай

  • 20.09.2021, 10:10

Акт прысвячэння – гэта просьба аб заступніцтве і ратаванні ад усякага зла.

Мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прысвяціў Беларусь Бялыніцкай Маці Божай. Гэта адбылося на заканчэнне агульнабеларускіх урачыстасцяў, якія 17–18 верасня праходзілі ў Бялынічах на Магілёўшчыне, піша сайт catholic.by.

Акт прысвячэння быў прачытаны на заканчэнне імшы на старых каталіцкіх могілках. Удзел у ёй бралі ўсе дзейсныя каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў віцебскім біскупам Алегам Буткевічам, а таксама прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Акт прысвячэння – гэта просьба аб заступніцтве Божай Маці і аб выратаванні ад усякага зла: духоўнага, маральнага і фізічнага.

Падзея адбылася перад старадаўняй копіяй абраза Бялыніцкай Маці Божай, спецыяльна для гэтага дастаўленай у Бялынічы. Гэтая копія знакамітай іконы, якая ўважаецца за страчаную, была зробленая пасля цуду Маці Божай падчас вайны ў 1660 годзе ў Ляхавіцкім замку. Мяркуецца, што менавіта абраз Бялыніцкай Маці Божай дазволіў абаронцам замка выратавацца ад маскоўскіх захопнікаў.

Апошнія навіны