BE RU EN

Навукоўцы назвалі напой, які прадаўжае жыццё

  • 20.09.2021, 9:54

Даследаванне праводзілася сярод жыхароў Вялікай Брытаніі, а таксама ЗША.

Брытанскія навукоўцы высветлілі, што ўжыванне малака здольнае падаўжаць жыццё, піша 19 верасня газета Express.

Даследаванне праводзілася сярод жыхароў каралеўства, а таксама ЗША.

Высветлілася, што ва ўдзельнікаў эксперыменту з пэўнай генетычнай варыяцыяй, якую звязваюць з больш высокім спажываннем малака, рызыка ішэмічнай хваробы сэрца была зніжаная на 14%.

Пры гэтым, нягледзячы на тое, што ў гэтай групы быў вышэйшым індэкс масы цела, звесткі паказалі паніжаны ўзровень халестэрыну.

«Усё гэта сведчыць пра тое, што скарачэнне спажывання малака не абавязковае для прадухілення сардэчна-сасудзiстых захворванняў», – адзначыў адзін з аўтараў даследавання Вімал Каран.

Паводле словаў навукоўцаў, у малацэ ўтрымліваецца комплекс з сама менш 18 незаменных для арганізма бялкоў і амінакіслотаў. Таксама яно багатае на насычаныя тлушчы.

Апошнія навіны