BE RU EN

У Польшчы з балота ля мяжы з Беларуссю выратавалі восем мігрантаў

  • 20.09.2021, 9:00

Семярых чалавек даставілі ў лякарні, адзін застаецца на апецы памежнай службы.

У Польшчы з балота ля мяжы з Беларуссю былі выратаваныя 8 мігрантаў. Сярод іх пяцёра мужчынаў і тры жанчыны, паведамляе памежная служба Польшчы.

Выратавальная аперацыя на балотах у басейне ракі Супрасль праводзілася польскімі памежнікамі супольна з пажарнымі, паветранымі ратавальнікамі і паліцыяй.

Семярых чалавек даставілі ў лякарні, адзін застаецца на апецы памежнай службы.

Апошнія навіны