BE RU EN

Улады прызналі, што падманулі беларускіх лекараў

  • 20.09.2021, 13:45

Многіх медыкаў пазбавілі кавідных надбавак.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка заявіў, што надбаўкі для медыкаў за барацьбу з COVID-19 «карэктуюцца».

З 1 жніўня пачало дзеянне новае распараджэнне Міністэрства аховы здароўя аб кавідных выплатах.

Тлумачым проста: раней пры працы больш за 1/3 працоўнага часу з COVID, надбаўка медыку давалася за ўвесь працоўны месяц. Новая пастанова рэгламентуе выплату «кавідных» толькі за тыя дні, у якія была праца з COVID.

Беручы да ўвагі тое, як вядзецца падлік выпадкаў і доказ факту працы з каранавіруснымі пацыентамі (дыягназ вызначаны паводле ПЛР строга ў дзень звароту, да прыкладу), гэтая магічная схема азначае, што з кавіднымі выплатамі медыкі могуць пачаць развітвацца, а вось з кавіднымі пацыентамі – не.

Апошнія навіны