BE RU EN

У Гішпаніі і Францыі электрасамакаты будуць «прыглядаць» за гарадамі

  • 19.09.2021, 21:29

Для гэтага самакаты абсталююць разумнымі камерамі.

Пракатныя электрасамакаты TIER будуць «прыглядаць» за станам гарадоў у Гішпаніі і ў Францыі. Для гэтага самакаты абсталююць «разумнымі» камерамі, піша «Евро пульс».

Падчас паездкі камеры будуць сканаваць вуліцы гарадоў. Калі сістэма заўважыць нейкую праблему (напрыклад, з будынку адвалілася тынкоўка або зламаўся дарожны знак), то яна аўтаматычна зафіксуюць яе і адправяць інфармацыю ў мэрыю.

Існыя муніцыпальныя платформы маніторынгу скануюць гарады адзін ці два разы на год, у той час як самакаты з кампутарным зрокам могуць падаваць дадатковыя звесткі штодня.

Электрасамакаты - не першая прылада, якая будзе дапамагаць муніцыпалітэтам забяспечваць бяспеку. У гішпанскай Гандзі пачнуць выкарыстоўваць дроны, каб ратаваць тапельцаў. Дроны будуць таксама сачыць за станам пляжаў і лічыць колькасць адпачывальнікаў.

Апошнія навіны