Навукоўцы: Праз мутацыі каранавірус лепш перадаецца па паветры
- 19.09.2021, 11:55
Імавернасць заражэння для людзей без маскі вырасла ў 100 разоў у параўнанні з «уханьскім» варыянтам.
Даследнікі з Універсітэта Мэрыленда ў ЗША высветлілі, што мутаваны SARS-CoV-2 лепш пераносіцца па паветры. Даследаванне апублікаванае ў Clinical Infectious Diseases.
Паводле іх звестак, пры альфа-варыянце SARS-CoV-2 колькасць віруснай РНК у выдыханым паветры павялічваецца ў параўнанні з больш раннімі штамамі, бо заражаныя альфа-штамам выдыхаюць у 100 разоў больш вірусных часціц, чым тыя, у каго быў выяўлены першапачатковы «ўханьскі» варыянт каранавіруса.
Навукоўцы вывучылі 49 выпадкаў заражэння рознымі штамамі каранавіруса і зрабілі выснову, што новыя штамы эвалюцыянуюць і хутчэй перадаюцца па паветры, таму кепска прылеглыя маскі забяспечваюць толькі нязначную ахову. Датуль, пакуль паказчыкі вакцынацыі не стануць вельмі высокімі, неабходна прадаўжаць насіць шчыльна прылеглыя маскі і рэспіратары.