BE RU EN

Рабочым АПК у Рэчыцы пачалі плаціць заробак гароднінай

  • 19.09.2021, 11:20

Улады самі падштурхоўваюць работнікаў да страйку.

За ўборку ўраджаю ў Рэчыцы цяпер плацяць...гароднінай! Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

У Рэчыцы лукашысты наважылі людзей выкарыстоўваць ужо зусім у якасці рабоў: запрашаюць папрацаваць на мясцовых аграпрамысловых прадпрыемствах з аплатай натуральнымі прадуктамі.

«Разлік за працу вырабляецца сельскагаспадарчай прадукцыяй: цыбуля, бульба, морква», - сказана ў аб'яве мясцовай раёнкі, якую апублікавала ўправа працы, занятасцi i сацыяльнай абароны.

Апошнія навіны