BE RU EN

На праспекце Незалежнасці ў Менску згарэў мікрааўтобус: Відэафакт

  • 18.09.2021, 14:45

Інцыдэнт адбыўся ля станцыі метро «Усход».

Мікрааўтобус згарэў на сталічным праспекце Незалежнасці, паведамілі zerkalo.io чытачы.

Інцыдэнт адбыўся блізу 07.00 18 верасня ля станцыі метро «Усход». Са слоў відавочцаў, калі работнікі МНС прыбылі на месца пажару, транспартны сродак быў цалкам ахоплены полымем. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Апошнія навіны