BE RU EN

Надзея Астапчук зладзіла «расправу» ідэолагам Таракана

  • 18.09.2021, 17:28

Суседзям дадалі матывацыі да новых санкцый.

Беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук выказалася пра дэфіцыт прафесійных кадраў на службе рэжыму:

- Я дагэтуль здзіўляюся, няўжо настолькі ўсё так дрэнна з кадрамі ў адміністрацыі, што стае розуму толькі на такія ідэі, як беганне па дварах са зразаннем стужак, аўтапрабегі з маханнем сцягамі і пладзіць фэйкі пра загрызенага сабаку. Дзе ў вас прафесіяналы-паліттэхнолагі з пралічанымі хадамі на некалькі крокаў наперад? Дзе ідэі, як вярнуць давер насельніцтва пасля ўсяго, што нарабілі? Вось гэта высмактанае «свята адзінства», на якое давялося звазіць людзей з краіны, таму што ў Менску не знайшлі, кім запоўніць залу. Ці гэтыя недарэчныя фоты з бутэрбродамі і размазаным кетчупам па талерцы, ды відэа з кіслымі тварамі для галачкі. На колькі скупыя ўяўленне і фантазія ў ідэолагаў...

Не прэтэндую на ролю профі і экспэрта паліттэхнолага, але дам рэальную параду. Адзіны выхад з палітычнага крызісу, які склаўся ў краіне - гэта дыялог з народам Беларусі. Не крамлём ці Еўропай, а са сваімі грамадзянамі краіны. З адсутнасцю легітымнасці за мяжой пражыць можна, а вось калі яе няма ўнутры краіны, і ўся ўлада трымаецца толькі на страху гвалту і пераследу, гэта абавязкова прывядзе да сумных наступстваў. І каб не страчваць час і не разбураць далей краіну, гэта трэба было пачынаць рабіць «яшчэ ўчора». На гэтым незразумелым свяце абвясціць пра пачатак дыялогу і прымірэння. А выйшла, наадварот, яшчэ і суседзям дадалі матывацыі да новых санкцый...

Для пачатку гэтага самага дыялогу прымірэння неабходна выпусціць усіх палітвязняў.

Апошнія навіны