BE RU EN

МК: Лукашэнка прыехаў на саміт АДКБ з нахабным сабакам

  • 18.09.2021, 10:36

Не факт, што гэта той самы шпіц.

Прэс-служба Таракана апублікавала фота, з якога вынікае, што на міжнародныя сустрэчы ўзурпатар ездзіць з сабакам. Шпіц прывольна размясціўся на стале ў рэзідэнцыі прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, паведамляе МК.

Белага шпіца бачылі побач з Тараканам і падчас вучэнняў «Захад-2021», якія праходзілі з 10 да 16 верасня. Тады ж пайшлі пагалоскі, што нібыта на шпіца напалі вайсковыя аўчаркі і разарвалі яго.

Карыстальнікі сацсетак пасмяяліся з «аператыўнай рэакцыі» прэс-службы Таракана, што паспяшаліся зняпраўдзіць гэтыя пагалоскі.

«Не факт, што гэта той самы шпіц, яны ж усе падобныя», - пішуць беларусы ў сацсетках.

Апошнія навіны