BE RU EN

Ва Украіне запусцілі сістэму маніторынгу алігархаў

  • 17.09.2021, 19:36

Яе распрацоўка была неабходная ў рамках закона пра алігархаў.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) ужо запусціла сістэму маніторынгу алігархаў. Яе распрацоўка была неабходная ў рамках закона пра алігархаў, які рыхтуецца да другога чытання

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на брыфінг сакратара РНБА Аляксея Данілава.

«Апарату РНБА была пастаўленая задача распрацаваць сістэму маніторынгу, і ў нас сёння была справаздача аб тым, што ў апараце РНБА распрацаваная і ўведзеная ў эксплуатацыю ў жніўні 2021 года сучасная інфармацыйна-аналітычная сістэма, якая мае сістэму трэцяга класа найвышэйшага ўзроўню складанасці. Яна зможа ажыццяўляць маніторынг усіх тых людзей, якія пасля прыняцця закона пра алігархаў у Вярхоўнай радзе павінны быць пад сістэмай нашага маніторынгу», - адзначыў Данілаў.

З ягоных слоў, гэтая сістэма можа працаваць з адкрытымі дакументамі, для службовага карыстання і сакрэтнымі.

«Такіх сістэм у нашай краіне амаль няма. Гэта першая сістэма з такой абаронай. Яна пабудаваная такім чынам, каб у выпадку прыняцця ў Вярхоўнай Радзе закона, мы адразу маглі адрэагаваць на ўсе тыя пытанні, якія перад намі паставіць заканадавец», - дадаў Данілаў.

Апошнія навіны