BE RU EN

Прэм'еры Літвы і Польшчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

  • 17.09.2021, 18:24

Літва будзе супрацоўнічаць на еўрапейскім узроўні, каб узмацніць межы перад гібрыднымі нападамі Лукашэнкі.

Прэм'ер Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла, што на мяжы рэспублікі з Беларуссю адбываецца не міграцыйны крызіс, а гібрыдная атака, зладжаная для падзелу Еўразвязу.

«Мы аднагалосна гаворым не пра нелегальную міграцыю. Мы бачым гібрыдную атаку, накіраваную на падзел краін Еўрапейскага звязу», - сказала Шыманітэ пасля сустрэчы з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім у Варшаве ў пятніцу.

З яе слоў, Літва будзе «супрацоўнічаць на еўрапейскім узроўні, каб узмацніць межы перад гібрыднымі нападамі, каб аб'яднаць нашы сілы».

Апошнія навіны