BE RU EN

У Гародні сутыкнуліся тралейбус і таксоўка

  • 17.09.2021, 14:18

Фотафакт.

Тры чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася ўдзень 16 верасня ў Гародні, паведамілі ў ДАІ.

Паводле звестак інспектараў, 20-гадовы кіроўца Lada (таксоўкі) рухаўся вуліцай Брыкеля, няправільна выбраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з тралейбусам, які ехаў наперадзе.

У выніку ДТЗ кіроўца таксоўкі, а таксама дзве яго пасажыркі атрымалі траўмы.

Апошнія навіны