Мэр Нью-Ёрка падкусіў сталага прадстаўніка Расеі ў ААН
- 17.09.2021, 11:18
Біл дэ Блазіё прапанаваў Небензю зрабіць бясплатную прышчэпку ў яго горадзе.
Мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазіё з'едліва адказаў сталаму прадстаўніку Расеі ў ААН Васілію Небензю, якога абурыла патрабаванне падаць пацвярджэнне вакцынацыі ад COVID-19 на ўваходзе ў штаб-кватэру ААН.
Як паведамляе Укрінфарм, Небензя накіраваў ліст на імя новаабранага кіраўніка Генеральнай асамблеі ААН Абдулы Шахіда, у абразлівай форме абвінаваціўшы яго ў перавышэнні паўнамоцтваў.
Небензя абвінаваціў ААН у «дыскрымінацыі», «стварэнні перашкод дэлегатам для ўваходу ў залу" і "парушэнні Статуту ААН».
Пры гэтым крыніца агенцтва ў Сакратарыяце ААН патлумачыла, што абурэнне РФ абумоўлена яшчэ і тым, што не ўлічваецца вакцынацыя расейскім прэпаратам Спадарожнік V, які не атрымаў ухваленне Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША (CDC).
«Калі расейскі амбасадар супраць гэтага, то я за гэта (абавязковую вакцынацыю - рэд.)», - сказаў дэ Блазіё.
Пры гэтым ён саркастычна заўважыў, што расейцы раней «самі абясцэнілі сябе, спрабуючы сарваць выбары ў ЗША».
Паколькі абурэнне расейскага дыпламата было абумоўлена, у тым ліку і тым, што Спадарожнік V не прызнаюць у ЗША, дэ Блазіё адзначыў, што кожны чалавек, прышчэплены «нямоцным» прэпаратам, можа зноў зрабіць бясплатна прышчэпку ў Нью-Ёрку.
«Калі іх вакцына недастаткова добрая, яны павінны пайсці і атрымаць іншую», - дадаў мэр Нью-Ёрка падкусіўшы сталага прадстаўніка Расеі ў ААН
Біл дэ Блазіё прапанаваў Небензю зрабіць бясплатную прышчэпку ў ягоным горадзе.