BE RU EN

У Эстоніі сталі прызнаваць усе вакцыны, што выкарыстоўваюцца ў свеце

  • 16.09.2021, 19:04

Пра гэта паведаміў Дэпартамент здароўя Эстоніі.

Пра гэта сведчыць адказ Дэпартамента здароўя Талінскаму ўніверсітэту, чый міжнародны экзаменацыйны цэнтр пацікавіўся, якія яшчэ вакцыны акрамя чатырох якія выкарыстоўваюцца ў Эстоніі з'яўляюцца прымальнымі. Напрыклад, ці акцэптуецца кітайская вакцына Sinovac, якая ўжываецца ў Турцыі?

- Эстонія прызнае тыя вакцыны, якія прызнаныя зыходнай краінай, - адказаў ВНУ Дэпартамент здароўя.

Што тычыцца доказу вакцынацыі і таго факту, што QR-код дакументаў, выдадзеных замежнай дзяржавай, не заўсёды можа быць прачытаны ў Эстоніі, то, як адзначае дэпартамент, ацаніць адпаведнасць даведкі патрабаванням магчыма на падставе названых у ёй звестак, піша партал Delfi.ee.

Апошнія навіны