BE RU EN

Ашуканцы прыдумалі яшчэ адну схему, як выкрадаць грошы з рахункаў беларусаў

  • 16.09.2021, 18:55

Цяпер яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі інтэрнэт-крам.

У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры паведамілі, што «банкаўскія» ашуканцы прыдумалі новую схему, як выкрадаць грошы з рахункаў беларусаў. Цяпер ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі інтэрнэт-крам.

- Ашуканцы ўдакладняюць, што на імя трымальніка карткі быў аформлены крэдыт або заказ на куплю ў інтэрнэт-краме з наступнай дастаўкай тавару кліенту. Так як трымальнік у інтэрнэт-краме ніякіх заказаў і пакупак не ажыццяўляў, то ашуканцы прапаноўваюць зрабіць адмену і ўдакладняюць, у якім банку абслугоўваецца кліент, - распавялі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

І дадалі, што ў кліентаў банкаў спрабуюць даведацца персанальныя звесткі, якія неабходныя для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг або рахунак на мабільным дадатку.

- Пад падставай скасавання заказу зламыснікі могуць запытваць таксама коды з смс-паведамленняў ад банка. Калі трымальнік карткі падае ашуканцу ўсе неабходныя звесткі, то зламыснікі мяняюць лагін і пароль ад сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і атрымліваюць поўны кантроль над рахункамі, а таксама выкрадаюцца усе даступныя грашовыя сродкі трымальнікаў, - растлумачылі ў арганізацыі.

У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры нагадалі, што не варта нікому паведамляць інфармацыю пра рэквізіты банкаўскай аплатнай карты, лагіны і паролі, смс-коды, сеансавыя ключы да інтэрнэт-банкінгу і мабільнага дадатку.

У выпадку, калі ў вас спрабуюць атрымаць звесткі, прадстаўляючыся супрацоўнікамі банка, спецыялісты раяць звярнуцца ў банк.

Апошнія навіны