BE RU EN

Андрэя Звягінцава ўвялі ў штучную кому

  • 16.09.2021, 18:05

Рэжысёра ўвялі ў штучную кому пасля заражэння каранавірусам.

Расейскага рэжысёра Андрэя Звягінцава ўвялі ў штучную кому. Пра гэта паведамляе news.ru ў сваім Telegram-канале.

Адзначаецца, што стан кінематаграфіста, які з сярэдзіны лета лечыцца ад наступстваў каранавіруса, рэзка пагоршыўся. Іншых падрабязнасцяў аб яго здароўі не прыводзіцца.

13 верасня стала вядома, што ў ліпені ў Андрэя Звягінцава дыягнаставалі COVID-19 - неўзабаве ў яго было пашкоджана 90 адсоткаў лёгкіх. Сцвярджалася, што цяпер рэжысёр праходзіць лячэнне ў Нямеччыне. Там у яго паўторна ўзялі аналізы на каранавірус, якія паказалі адмоўны вынік. Нягледзячы на гэта, стан кінематаграфіста ацэньваўся як цяжкі.

Апошнія навіны