BE RU EN

56-гадовая беларуска хацела прадаць біткойны і яе падманулі на 10 тысяч рублёў

  • 16.09.2021, 17:28

Жыхарка Гарадзеншчыны патрапіла ў пастку ашуканцаў.

56-гадовая жыхарка Гарадзеншчыны пацярпела ад дзеянняў кібермахляроў, якім яна перавяла без малога 10 тысяч рублёў, паведамляе УУС Менаблвыканкама. Са слоў жанчыны, раней яна купіла крыптавалюту на $150. У канцы жніўня ёй патэлефанаваў нейкі мужчына, які прадставіўся спецыялістам кампаніі «BankCrypto». Ён прапанаваў абнаявіць укладзеныя грошы шляхам пераводу крыптавалюты на электронны партманэт, які ён зарэгіструе на імя жанчыны. А пазней невядомы з дапамогай гутаркі праз Skype пераканаў жанчыну аплаціць «люстраную транзакцыю» - нібыта ўсе выдаткі вернуцца на яе віртуальны рахунак. На гэтую аперацыю патрабавалася 10 тысяч беларускіх рублёў.

Спачатку жанчына сфатаграфавала для яго сваю пластыкавую карту. Потым папоўніла гэты карт-рахунак на суму, большую за 1 000 рублёў. Праз пару дзён махляр настаяў на атрыманні пакінутых грошай - у інфакіёску Маладзечна пацярпелая залічыла на баланс блізу 9 тысяч. Аднак для вываду грошай сістэма патрабавала працягнуць пералічэнні...яшчэ 7 тысяч рублёў. Ілжэпрацаўнік прапанаваў жанчыне ўзяць крэдыт, абяцаючы, што ўсе ўкладанні абавязкова вернуцца і яна выплаціць пазыку. А пакуль даверлівая дама знаходзілася ў роздумах, аферысты, якія выведалі канфідэнцыйную інфармацыю, з лёгасцю спустошылі яе банкаўскі рахунак.

- Цяпер паводле гэтага факту аператыўнікамі ў супрацьдзеянні кіберзлачыннасці праводзіцца праверка, паведамляюць у міліцыі.

Апошнія навіны