BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла двум медцэнтрам рабіць ПЛР-тэсты

  • 16.09.2021, 17:04

З чым гэта звязанае?

Міністэрства аховы здароўя праверыла якасць выканання ПЛР-тэстаў у лабараторыях краіны летам гэтага года.

Згодна з вынікамі праверкі ў дзвюх лабараторыях былі выяўленыя «істотныя недахопы ў арганізацыі работы, якія ўплывалі на якасць і дакладнасць тэстаў».

Кіраўнікі гэтых устаноў атрымалі папярэджанне Міністэрства аховы здароўя аб тым, што праца цэнтраў будзе прыпыненая, калі яны не выправяць сітуацыю.

Аднак пры паўторнай праверцы таго, як выконваюцца ПЛР-тэсты, міністэрская камісія зноў выявіла недахопы ў працы дзвюх лабараторый. У выніку іх праца была часова спыненая.

Міністэрства аховы здароўя не дае назваў лабараторый у афіцыйным каментары.

Як стала вядома «Еўрарадыё», прыватныя медцэнтры Synevo, Gravita і «Аква-Мінск» з 17 верасня спыняюць прыём ПЛР-тэстаў на аналіз.

Апошнія навіны