BE RU EN

У космасе знаходзіцца максімальная колькасць людзей у гісторыі

  • 16.09.2021, 16:30

Гэта адбылося пасля запуску місіі SpaceX.

Пасля адпраўкі ў космас кампаніяй SpaceX першай грамадзянскай місіі Inspiration4 устаноўлены рэкорд у колькасці людзей на калязямной арбіце, падлічыла The New York Time.

Цяпер у космасе знаходзяцца 14 чалавек. Да гэтага максімальная колькасць людзей на арбіце складала 13 чалавек - калі ў 2009 годзе да Міжнароднай касмічнай станцыі прыстыкаваўся амерыканскі шатл Endeavour.

На МКС знаходзяцца сем касманаўтаў і астранаўтаў з Расеі, ЗША, Францыі і Японіі, на кітайскай арбітальнай станцыі Tiangong - яшчэ трое. Пры запуску місіі Inspiration4 на калязямную арбіту адправіліся яшчэ чатыры чалавекі.

Апошнія навіны